Лявон Вольскі з канцэртам ў Празе, 17 і 19 лістапада. АБНОЎЛЕНА!

lichtar's picture
 

  Гэты месяц абяцае быць багатым на падзеі і на беларускіх гасьцей, якія завітаюць да нас у Прагу. Але самым чаканым мабыць абяцае быць канцэрт Лявона Вольскага.

Лявон выступіць 17 лістапада ў праскім Blues Sklep (Liliová 10, Praha 1 )

Пачатак: ад 21.00

Кошт квіткоў: 120 kč (колькасьць квіткоў абмежаван)

Квiткi можна замовiць i праз iнэт на http://www.ticketstream.cz/ кошт 120 крон, альбо непасрэдна ў клюбе (bluessklep.cz). У дзень канцэрту кошт квіткоў можа быць даражэй.

Не прапусціце!

Дадатковая інфармацыя ад арганізатара Дзяніса Ламейкі (!):

Другі канцэрт Лявона Вольскага адбудзецца 19-га лістапада ў суботу, у музычным клюбе-рэстаўрацыі "Vězení" на Жыжкаве, Štítného 402/14, Praha 3.

Пачатак: ад 20.00.

Рэзервацыя квіткоў па тэлефоне +420775183292.

 Зварот Лявона з нагоды канэрту ў Празе:

Дарагія сябры! Прагу ня трэба апісваць гучнымі словамі. Гэта ўжо зрабілі вядомыя ў сьвеце людзі. Калі вы плянуеце завітаць у гэты цудоўны горад у раёне 17 лістападу, дык прыходзьце й на мой канцэрт. Клюб - каля Карлавага мосту. І, безумоўна, запрашаю шматлікіх суайчыньнікаў, якіх лёс закінуў у Чэхію. Прыводзьце сваіх чэскіх сяброў! Сустрэнемся! Я дык ужо прагну Прагі)).

Лявон.

  Мапа Blues Sklep, 17 лістапада, у 21.00:

 

View

Мапа Vězení, 19 лістапада, у 20.00:

 
View L.Volski