Падзеі
Лявон Вольскі з канцэртам ў Празе, 17 і 19 лістапада. АБНОЎЛЕНА!
Лявон выступіць 17 лістапада ў праскім Blues Sklep (Liliová 10, Praha 1 )
Пачатак: ад 21.00
Кошт квіткоў: 120 kč (колькасьць квіткоў абмежаван)
Квiткi можна замовiць i праз iнэт на http://www.ticketstream.cz/ кошт 120 крон, альбо непасрэдна ў клюбе (bluessklep.cz). У дзень канцэрту кошт квіткоў можа быць даражэй.
Не прапусціце!
Дадатковая інфармацыя ад арганізатара Дзяніса Ламейкі (!):Чытаць далей
Прэзентацыя альманаха "Беларус", 12 лістапада
Шаноўныя сябры!
Запрашаем Вас на прэзэнтацыю пятага па ліку выпуску штогадовага альманаха “Беларус”, які выдаецца ў Нью-Ёрку й прысьвечаны творчасьці беларускіх літаратараў замежжа.
Чытаць далей
Прэзентацыя менскага выдавецтва "Каўчэг"
Шаноўнае спадарства дазвольце запрасіць Вас на сустрэчу з дырэктарам менскага выдавецтва "Каўчэг" спадаром Уладзімірам Кузьміным. Падчас сустрэчы спадар Уладзімір распавядзе пра сваю дзейнасць ды зпрэзентуе новыя кнігі і дыскі выдавецтва "Каўчэг". Сустрэча адбудзецца на беларускай клубоўні (Žitná 32) ў гэтую пятніцу (7.10.2012) ў 19:00. У выпадку пытанняў наконт сустрэчы тэлефануйце 773028022.Чытаць далей
«ПРАГА ДА ПРАГІ» З ВАЛЯРЫНАЙ, 25 ЛІПЕНЯ
Дарагія беларускія і чэскія сябры!
Беларускі Квартал запрашае Вас 25 ліпеня, у панядзелак, а 19.00 разам з намі далучыцца да цёплай кампаніі з маладой літаратаркай Валерыяй Куставай.Чытаць далей
Акцыя салідарнасьці зь палітвязьнямі,17-га чэрвеня
Шаноўныя суайчыньнікі,
Кандыдат у Прэзідэнты РБ Алесь Міхалевіч пры падтрымцы Беларускай Грамады ў Празе,
Вас запрашае на акцыю салідарнасьці зь беларускімі палітычнымі вязьнямі, якая адбудзецца 17-га чэрвеня ў 18.00 на Старамнесцкай Плошчы ў Празе.
Кожны, хто жадае далучыцца і падтрымаць палітзняволеных, абавязкова прыходзьце!
У гэтыя дні для іх асабліва важная нашая падтрымка.Чытаць далей
Канцэрт беларускага ансамблю духоўнай музыкі “Благовест”, 26-га красавіка
Шаноўныя!
Заўтра (26.04.2011) ў 18:00 у царкве Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (kostel Zvěstováni Panny Marie, Na slupi 4а, Praha 2) адбудзецца канцэрт беларускага ансамблю духоўнай музыкі “Благовест”. Усе жадаючыя прыходзьце! Канцэрт будзе доўжыцца прыблізна адну гадзіну. Уваход бясплатны.
PS Даехаць да царквы можна на трамвае нумар 18 ці 24. Ехаць да прыпынку “Albertov”.

Выразанне паштовак на Вялікдзень у тэхніцы выцінанкі
Усе жадаючыя зрабіць паштоўкі на Вялікдзень у тэхніцы беларускай выцінанкі (ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы) прыходзьце ў чацвер (21-га) к 20:00 на клубоўню (žitná 32). З сабою прыносьце паперу (папера на ваш густ) ды нажніцы. Таксама пажадана загаддзя прыдумаць камазіцыю (здаецца традыцыйна на Вялікдзень выразалі птушак). На сустрэчы будуць прысутнічаць людзі, якія ўжо выразалі выцінанку і будуць здольныя вам дапамагчы.
У выпадку пытанняў тэлефануйце на нумар: 773 028 022Чытаць далей
Ускладанне кветак ля беларускай амбасады ў Празе,13-га красавіка
Заўтра - дзень жалобы па ахвярах тэракту ў Менску. З гэтай сумнай нагоды прапаную сабрацца заўтра(13-га красавіка) ў 18:00 на прыпынку метро Nadrazi Holesovice, купіць кветкі і паехаць ускласці іх каля беларускай амбасады. Таму хто хоча далучайцеся. Мой тэлефон: 773 028 022
Бясплатная экскурсія па беларускіх мясцінах Прагі, 16-га красавіка
З нагоды святкавання Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў у Празе сёлета ўпершыню пройдзе «Фэст экскурсаводаў».
Для ўсіх ахвочых суайчыннікаў будзе зладжана бясплатная экскурсія.
Пачатак экскурсіі: 16 красавіка, 10:00
Месца збору: Вацлаўская плошча (Václavské náměstí) каля помніка святога Вацлава на кані.
З пытаннямі звяртайцеся на тэлефонны нумар: +420 773 028 022.Чытаць далей
Сьвятаваньне Дня Волі ў Празе, 25-26 сакавіка
Дарагія суродзічы,
Запрашаем вас на сьвяткаваньне Дня Волі ў Празе!
Праграма сьвяткаваньня:
25 сакавіка
11:00 Ушанаваньне памяці Прэзыдэнтаў Рады БНР Пётры Крэчэўскага, Васіля Захаркі і сьпевака Міхася Забэйды-Суміцкага.
Ускладаньне кветак, сяброўская размова, традыцыйнае фатаграфаваньне.
Зьбіраемся, як заўсёды, ля царквы на Альшанскіх могілках.Чытаць далей


Распавесці

